Выстава “Мая Беларусь”

Калектыў нашага прадпрыемства наведаў маштабную выставу “Мая Беларусь”!

Гэта сапраўды аказалася не проста мерапрыемства, а сапраўднае мультыфарматнае падарожжа па краіне. Спалучэнне сучасных тэхналогій, яркіх візуальных усталёвак і рэальных дасягненняў у індустрыі, навуцы, культуры і турызме нікога не пакінула абыякавым.

Вельмі выдатна, што ёсць такія праекты, якія паказваюць Беларусь з новага, нязвыклага боку. Кожны з нас адкрыў для сябе нешта новае ў знаёмай з дзяцінства краіне.