ААТ “УПНР”: развіццё не толькі вытворчасці, але і культурных сувязей

2 красавіка 2026 года супрацоўнікі ААТ “УПНР” наведалі ўрачыстую цырымонію адкрыцця фотавыставы “Тое, што сэрцу дорага” ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна. Мерапрыемства прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Экспазіцыя прадстаўлена Смаленскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкай імя А.Ц. Твардоўскага ў рамках сумеснага праекта з Міжнародным цэнтрам супрацоўніцтва Смаленскай вобласці (РФ) у Мінску.
Наведванне такіх мерапрыемстваў падкрэслівае ўвагу калектыву ААТ “УПНР” да культурнага абмену і ўмацавання беларуска-расійскіх сувязей.