8 сакавіка

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў ААТ “УПНР” адбылося традыцыйнае віншаванне прыгожай паловы калектыву.

Мужчыны-калегі падрыхтавалі для жанчын цёплыя словы падзякі і пажаданні. У адрас віноўніц урачыстасці прагучалі шчырыя віншаванні з вясновым святам, пажаданні шчасця, кахання, прафесійных поспехаў і сямейнага дабрабыту.

Супрацоўніцам уручылі кветкі і невялікія падарункі, стварыўшы ў калектыве па-сапраўднаму святочную і цёплую атмасферу.