Прадстаўнікі ААТ “УПНР” далучыліся да рэспубліканскай акцыі памяці “Прыйдзі і пакланіся”, якая прайшла ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”. Удзельнікі дэлегацыі ўсклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць жыхароў спаленай фашыстамі вёскі. Акцыя стала данінай глыбокай пашаны ўсім беларусам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
