Стартаваў агульнанацыянальны экспертны дыялог «Вобраз будучыні Беларусі

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь інфармуе, што ў рамках сумеснага праекта Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (далей – БІСД) і Штаба патрыятычных сіл Беларусі «Народная пяцігодка» 10 кастрычніка 2025 г. стартаваў агульнанацыянальны экспертны дыялог «Вобраз будучыні Беларусі
2026-2030», мэта якога – уцягванне грамадзян у стратэгію развіцця краіны, дасягненне нацыянальных прыярытэтаў і рэалізацыю сацыяльна значных рашэнняў. Ініцыятыва ўключае маштабнае сацыялагічнае даследаванне на партале праекту, якое праводзіцца
да 31 кастрычніка 2025 г., цыкл экспертных мерапрыемстваў ва ўсіх рэгіёнах з удзелам грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый і фінішную фарсайт-сесію БІСД.

Прыняць удзел у апытанні можа кожны грамадзянін да 31 кастрычніка 2025 г., адсканаваўшы QR-код або зойдучы па спасылцы на сайт «Меркаванне.бел»