Пад такім слоганам будуць сустракаць удзельнікаў і матываваць іх на перамогі II Гульні краін СНД, якія пройдуць з 4 па 14 жніўня 2023 г.у Беларусі. Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця спартыўнага свята адбудуцца 5 і 13 жніўня на пляцоўцы «Мінск-Арэны».
Сімпатычны Рысік з Белавежскай пушчы стаў талісманам гульняў, а на лагатыпе адлюстраваны Васілёк і васьміканцовая арнаментальная зорка.
Канцэпцыя гульняў прадугледжвае правядзенне спартыўных мерапрыемстваў па 20 відах спорту: баскетбол 3 х 3, бокс, валейбол, гандбол, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, міні-футбол, плаванне, пляжны валейбол, пляжны футбол, самба, сучаснае пяцібор’е, спартыўная барацьба, стральба з лука, стральба кулявая, тайландскі бокс, цяжкая атлетыка, Хакей на траве, мастацкая гімнастыка.
Удзельнікаў спаборніцтваў будуць прымаць у 11 гарадах рэспублікі: Мінску, Оршы, Барысаве, Маладзечне, Салігорску, Жлобіне, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2023 г. № 134 «аб падрыхтоўцы і правядзенні II гульняў краін СНД 2023 года» прадугледжаны шэраг прэферэнцый і льгот для ўдзельнікаў гульняў і валанцёраў. У прыватнасці, бязвізавы ўезд у Беларусь, вызваленне ад рэгістрацыі на тэрыторыі краіны.
Азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй можна на афіцыйным сайце II гульняў краін СНД – belarus2023games.by.
Паводле інфармацыі belta.by