22 чэрвеня наша краіна адзначыць журботную дату – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Стала добрай традыцыяй рэлігійных арганізацый праводзіць Усебеларускую малітву за мір у знакавыя для беларускага народа святы і дні памяці.
Ва ўсіх храмах Беларускай праваслаўнай царквы і касцёлах Рымска-каталіцкай царквы будуць праходзіць ранішнія богаслужэнні, якія завершацца асаблівым звонам у 12.00 у памяць аб ахвярах вайны і генацыду беларускага народа.
Усебеларуская малітва за мір будзе не толькі данінай памяці героям і бязвінна загінуўшым у гады той страшнай вайны. Яна прагучыць як напамін сучасным пакаленням аб каштоўнасці міру і дабрабыту ў дамах.
Роўна апоўдні будзе аб’яўлена агульнанацыянальная хвіліна маўчання. Жалобным рэхам у памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа прагучаць удары метранома.