Дзень народнага адзінства

Дзень народнага адзінства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое было заснавана 7 чэрвеня 2021 года ўказам № 206 прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Свята адзначаецца 17 верасня і прымеркавана да гадавіны пачатку вызваленчага паходу Чырвонай арміі, які пачаўся 17 верасня 1939 года, па выніках якога, у прыватнасці, Заходняя Беларусь была далучана да Беларускай ССР.