14 мая – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўнае свята пад такой назвай беларусы ўпершыню адзначаць у другую нядзелю мая гэтага года.

Адпаведны ўказ № 105 быў падпісаны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 12 красавіка 2023 г. Дакумент унёс карэктывы ва ўказ ад 26 сакавіка 1998 г. №157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”.

Назва дзяржаўнага свята была зменена з “Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая” на “Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая”.

Новая назва дазволіць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі. Прыняты яны былі на аснове ўсенароднага абмеркавання.

2 ліпеня 2013 г. у Мінску адкрылася плошча Дзяржаўнага флага.

На цырымоніі была закладзена новая патрыятычная традыцыя прынясення клятвы вернасці Дзяржаўнаму флагу – сімвалу і апоры незалежнасці і дзяржаўнасці. Першымі такую клятву вымавілі самыя дастойныя прадстаўнікі навукі, культуры, прамысловасці і спорту. З таго часу на новай сталічнай плошчы праходзяць святочныя мерапрыемствы, урачыста адкрываюцца працоўныя семестры, маладыя афіцэры прымаюць воінскую прысягу, а юныя грамадзяне краіны атрымліваюць свае першыя пашпарты. Плошча Дзяржаўнага флага стала знакавым месцам для мінчан і гасцей сталіцы, для незалежнай Беларусі.

Чырвоная паласа на сцягу сімвалізуе мужнасць народа, які крывёю абараніў сваю свабоду. Зялёная – колер жыцця і надзеі, колер нашых лясоў і палёў, сведчанне мірнага характару беларусаў, іх працавітасці. Белая паласа з арнаментам – сімвал нашай чысціні і высокай духоўнасці.

Беларускі герб відазмяняўся некалькі разоў пачынаючы, з 1918 г. Апошнія змены былі ў студзені 2021 г.

У выяве беларускага герба адлюстроўваюцца асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянская еднасць, працавітасць, міралюбнасць.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту. Ён уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі залаты контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб апраўлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у падставе Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы “Рэспубліка Беларусь”.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, які выконваецца ва ўрачыстых выпадках, пералік якіх замацоўваецца ў заканадаўстве.

Музыку да яго напісаў беларускі кампазітар Нестар Сакалоўскі, а словы – беларускія паэты Міхась Клімовіч і Уладзімір Карызна.

Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь” https://pravo.by/document/?guid=3871&p2=2/1050

Выкарыстана інфармацыя sb.by, president.gov.by, pravo.by

Фота sb.by